Меню

Как TikTok помог пенсионерке из Смолевичского района справиться с потерей мужа

Как TikTok помог пенсионерке из Смолевичского района справиться с потерей мужа

Валянціна Шэмпэль з Усяжкi не планавала станавіцца блогеркай. Яна пачала здымаць відэа выпадкова – дзякуючы ўнуку, які хацеў дапамагчы ёй справіцца з болем пасля смерці мужа. За год яе акаўнт сабраў 112 тысяч падпісчыкаў. Аднак у апошні час Валянціна не здымае новыя ролікі з-за стомленасці і праблем са здароўем.

Першае відэа была знята без папярэджання. Юра падышоў да бабулі і папрасіў расказаць пра яе дзяцінства. Валянціна пачала расказваць, а ён запісваў. Ролік выклалі ў TikTok. Так усё і пачалося.

Валянціна здымала агляды мабільных гульняў для дзяцей і пажылых, раіла, якія азіяцкія прысмакі паспрабаваць, дзялілася ўражаннямі ад кіно. Сама пісала сцэнарыі і з’яўлялася ў кадры, а ўнук займаўся мантажом.

Яе аўдыторыя была пераважна дзіцячай і пажылой. Прыемныя водгукі прыходзілі з розных краін – з Амерыкі, Германіі. Сярод тых, што запомніліся Валянціне:

«Калі не пагляджу ваш ролік, то дзень будзе сапсаваны», «Вы мне замянілі псіхолага», «Будзьце маёй бабуляй», «Бабуля, вы легенда». Быў і негатыўны каментарый, які выклікаў у яе ўсмешку: «Вы лепш у агародзе градкі палолі б, а не TikTok здымалі».

Спачатку Валянціне не падабалася здымацца, але калі яна ўбачыла, колькі цёплых слоў пішуць людзі, з’явіўся стымул працягваць. Яна прызнаецца, што вядзенне TikTok дапамагло ёй лягчэй прыняць смерць мужа.

«У мяне была матывацыя добра выглядаць, бо хочацца быць прыгожай на відэа. Я думала, што сказаць, што напісаць», – тлумачыць яна.

Сёння Валянціна Шэмпель ужо не здымае новыя ролікі, але яе гісторыя застаецца прыкладам таго, што нават у складанай жыццёвай сітуацыі можна знайсці новую апору. І часам яна – у самым нечаканым месцы: у відэа для TikTok.

Автор Кацярына БАРОЎСКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59