Ксендз костела Святого Валентина поздравил верующих с праздником
Паважаныя вернікі!
Нягледзячы на розныя цяжкасці, з якімі мы сустракаемся, Бог дазваляе нам перажываць таямніцу свайго нараджэння. Менавіта святкаванне любові Бога, дзякуючы якой слова прымае постаць чалавека, можа нанова адкрываць праўду аб тым, што Ён – Эммануэль, Бог з намі, ніколі не пакідае чалавека і атуляе яго сваёй любоўю. Толькі адкрываючыся Богу, мы можам нанова станавіцца сведкамі гэтага.
Віншую вас, дарагія вернікі, са святам Божага Нараджэння. Няхай Той, Хто калісьці прыйшоў на гэты свет, і надалей прыходзіць, напаўняе вашыя сэрцы сапраўднай любоўю і радасцю. Віншую тых, хто па прычыне старэйшага ўзросту і хваробы не можа святкаваць гэтую падзею ў касцёле. Няхай усіх нас Бог адорыць супакоем. Вясёлых вам і радасных святаў Божага Нараджэння.
Бр. Андрэй Букштан, пробашч парафіі св. Валянціна ў Смалявічах