Родное свое. Узнали, сколько стоят новогодние товары в Смолевичах
Кожная пятніца — роднае сваё. Учора ў Смалявічах выпаў першы снег, а значыць, сама прырода гаворыць: прыйшоў час рыхтавацца да зімовых святаў. Завітаем у нашы крамы і паглядзім, што прапануюць на прылаўках.
У «Трох цэнах» Новы год ужо ля парога. Прадаўцы кажуць, што смалявічане купляюць навагоднія тавары ўжо некалькі тыдняў.


У магазіне вялікі выбар ёлачных цацак — кошт розны: ад 3 да 11 рублёў за штуку. Розныя і варыянты — домікі, зорачкі, сняжынкі, шарыкі і шмат іншага.


Сімвал будучага года — агністая каза, і вялікім попытам карыстаюцца яе рагатыя сваякі — авечка і лось. Іх можна прыгожа паставіць пад елачку або ўпрыгожыць пакой.

Посуд, шкарпэткі, навагоднія шапкі і паштоўкі — усё да 10 рублёў. Ёсць святочныя пакеты і навінка гэтага года — рознакаляровыя скрынкі.



І вядома, тут можна набыць прыгажуні- елачкі. Самая маленькая па цане — 5 рублёў, самая вялікая — метр 80 за 79,90.



У суседняй «Міле» таксама ёсць навагодняя вітрына. У асноўным тут наборы навагодніх шароў і ўпрыгожанняў — ад 9 да 19 рублёў. Анёлачкі і банцікі таксама ёсць — кошт ад 5 да 9 рублёў.


Дарэчы, у «Міле» зараз праходзіць акцыя. Зэканоміць на Новым годзе можна і зараз, восенню.
А як вы ставіцеся да ранняга святочнага настрою?
Рекомендуем