Рассказываем, где можно купить белорусскую косметику в Смолевичах
«Беліта-Вітэкс»– брэнд беларускай касметыкі, папулярны не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Нядаўна ў ГЦ «Клевер» на другім паверсе адкрылася фірмовая крама, і мы вырашылі вывучыць увесь яе багаты асартымент.

Нам адразу ж паказалі цікавыя навінкі. Сярод іх –серыя Imperial Orchid Stem са ствалавымі клеткамі японскай архідэі і экстрактам белай архідэі. Гэта антыўзроставая лінейка 50+, у якую ўваходзіць 4-тыднёвая інтэнсіўная праграма для амаладжэння твару і шыі.

Таксама мы знайшлі два крэмы з мікраігламі: ружовы і фіялетавы. У ружовым канцэнтрацыя мікраіглаў–200, у яго аснове шмат калагену, ёсць ніацынамід, гіалуронавая кіслата і цэнтэла. Канцэнтрацыя мікраіглаў у фіялетавым крэме100, і ён больш падыходзіць для сухой скуры, бо мае ў складзе какосавы алей, які можа забіваць поры тлустай скуры. Калі вы толькі пачынаеце карыстацца мікраігламі, лепш пачаць менавіта з фіялетавага.

Звярнулі ўвагу і на новую серыю з раслінным PDRN. Тут ёсць гель-пенка, ідэальная для сухой скуры, jelly-міст з 16 відамі гіалуронавай кіслаты (які павінен падысці кожнаму), увільгатняльны крэм, сываратка, маска, крэм для скуры вакол вачэй з кафеінам і крэм-гель для тлустай скуры.


На паліцах прадстаўлены і лінейкі, якія не патрабуюць рэкламы: Satin Skin (Атласная скура) для прыгожага ззяння, LikeMe з дэтокс-маскай, якая выраўноўвае тон твару і звужае поры, а таксама крэм-пенка са шчоткай для глыбокага ачышчэння.

Асобная тэма–сонцаахоўная касметыка. Для нашага беларускага надвор’я, штодзённых гарадскіх будняў і для смуглай скуры дастаткова SPF 30. А вось калі вы збіраецеся ў летні адпачынак у жаркія краіны, на пляж, плануеце доўга быць пад адкрытымі промнямі ці маеце светлую скуру, лепш набыць SPF 50 для максімальнай абароны. Каб камфортна пераносіць спякоту, раім захапіць яшчэ і тэрмальную ваду– яна цудоўна заспакойвае скуру і імгненна яе асвяжае. Не забыліся мы і пра гелі для душу ды шымеры з вельмі прыемнымі водарамі, якіх тут вельмі шмат.





Дарэчы, мужчыны тут таксама не застануцца без увагі! Для іх у краме багаты выбар прадукцыі: ад сур’ёзнай прафесійнай касметыкі да простых і зразумелых сродкаў для штодзённага догляду.
Кансультант падзялілася з намі, што асобных лідараў продажаў няма – усе прадукты запатрабаваныя. І сапраўды, касметыкі тут на любы густ і ўзрост.

Крама працуе штодзённа з 10.00 да 20.00. Прыходзьце і купляйце роднае, сваё!
Автор Елизавета Галковская
Рекомендуем