Меню

Бывший председатель колхоза им. Ленина всю жизнь работал для людей

ПРЫСТРОМЫ, Азярыцка-Слабадскі сельсавет. Мы павінны ведаць і ганарыцца людзьмі, якія ўнеслі ўклад у развіццё нашых вёсак. І пра аднаго з такіх вы зараз даведаецеся.

Юрый Кастрынкоў з 1983 па 1990 год быў старшынёй калгаса імя Леніна, які аб`ядноўваў вёскі Прыстрамы, Прылепы, Вішня, Дуброва, Ляды, Прылепская Усяжка. Пры ім былі рэканструяваны фермы, у вёсцы Дуброва пабудаваны цялятнік на 100 галоў і кароўнік на 200, па ўсёй гаспадарцы зроблены дарогі са шчэбневым пакрыццём. На кожнай ферме з’явіліся лазні і пакоі адпачынку, лазнева-пральны камбінат, клуб для правядзення мерапрыемстваў і дыскатэк, бібліятэка. Было наладжана бытавое абслугоўванне: рамонт адзення і абутку, выязны фатограф, цырульнік, рытуальныя паслугі. Зараз там нічога няма.

«Мне вельмі крыўдна, што сёння нічога не засталося, я стараўся зрабіць жыццё людзей лепшым і больш зручным,» – расказаў мне Юрый Іванавіч.

Яго жонка Валянціна Міхайлаўна дадала: «Ён аддаваў усяго сябе калгасу, уласнага часу не было. З ранку да ночы на працы, там і здароўя свайго залішыўся».

Кацярына БАРОЎСКАЯ, юны журналіст «КС»

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59