Меню
ООО «Производственная компания Гард»

Ксендз костела Святого Валентина поздравил верующих с праздником

Паважаныя вернікі!

Нягледзячы на розныя цяжкасці, з якімі мы сустракаемся, Бог дазваляе нам перажываць таямніцу свайго нараджэння. Менавіта святкаванне любові Бога, дзякуючы якой слова прымае постаць чалавека, можа нанова адкрываць праўду аб тым, што Ён – Эммануэль, Бог з намі, ніколі не пакідае чалавека і атуляе яго сваёй любоўю. Толькі адкрываючыся  Богу, мы можам нанова станавіцца сведкамі гэтага.

Віншую вас, дарагія вернікі, са святам Божага Нараджэння. Няхай Той, Хто калісьці прыйшоў на гэты свет, і надалей прыходзіць, напаўняе вашыя сэрцы сапраўднай любоўю і радасцю. Віншую тых, хто па прычыне старэйшага ўзросту і хваробы не можа святкаваць гэтую падзею ў касцёле. Няхай усіх нас Бог адорыць супакоем. Вясёлых вам і радасных святаў Божага Нараджэння.

Бр. Андрэй Букштан, пробашч парафіі св. Валянціна ў Смалявічах

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59