Даведаліся, як прайшоў Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку
СМАЛЯВІЧЫ. 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У дзіцячым садку №2 адбыліся розныя мерапрыемствы, прысвечаныя святочнай даце.
Выхаванцы наведалі выставу дзіцячых кніг, з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, гулялі ў народныя гульні. А яшчэ ўвесь дзень размаўлялі па-беларуску.

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымання нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэння права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Усяго ў свеце налічваецца больш за сем тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.
Рекомендуем