Майстар Цэнтра рамёстваў атрымала ўзнагароду абласнога конкурсу

СМАЛЯВІЧЫ. Вольга Мацулька, удзельніца народнага клуба самадзейных майстроў “Землякі” раённага цэнтра рамёстваў, узнагароджана дыпломам 3-й ступені па выніках абласнога свята-конкурсу “Беларуская лялька” .
Нагадаем, што напярэдадні наш Цэнтр рамёстваў быў прызнаны лепшай клубнай установай горада па выніках агляду-конкурсу, які праводзіўся з 1 сакавіка па 30 красавіка.