Меню
ИП Саратов Александр Владимирович

Аутентичные песни и традиционные пояса – как в Алесинском клубе сохраняют наследие

Аутентичные песни и традиционные пояса – как в Алесинском клубе сохраняют наследие
Добавить в список предпочитаемых источников Google

Кожную пятніцу ў Алесінскім клубе гучаць аўтэнтычныя беларускія песні і ткуцца традыцыйныя беларускія паясы. Спяваюць песні абрадавыя: летам – купальскія і жніўныя, а зараз – восеньскія.

– У гэтых песень няма аўтараў, бо яны – само жыццё, наш культурны код, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, – расказвае загадчыца клуба Святлана Раманенка. – Мы спяваем нашы традыцыйныя песні і тчом беларускія паясы. І перадаць тую атмасферу простымі словамі проста нельга. На мінулым тыдні Вераніка Харужая, Марыя Рубацкая, Вольга Шыбаева, Кацярына Семілетава і Людміла Халаева ўпершыню выйшлі на сцэну, каб павіншаваць сталых людзей з іх святам. І вы ведаеце, калі яны спявалі, у зале стаяла такая цішыня, што, здалося, у нашых сценах спыніўся час.

Такія спевы кранаюць душу і дзяцей, і дарослых, бо гэта наша, роднае, сапраўдны скарб. Тое, што, дзякуючы богу, не забылася, а дзякуючы такім вось руплівым энтузіястам, як алесінскія дзяўчаты, перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Дзякуючы ім захоўваецца наша – спрадвечна роднае і сваё.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59