Меню
ООО «Производственная компания Гард»

Юны журналіст даведалася пра гісторыю Прылепскага краю

ПРЫЛЕПЫ, Азярыцка-Слабадскі сельсавет. Кацярына Бароўская, юны карэспандэнт маладзёжнай рэдакцыі “КС”, марыць стаць журналістам, таму спрабуе свае сілы ў напісанні тэкстаў. Адзін з іх – “Гісторыя Прылепскага краю”.

Вось, что атрымалася у Кацярыны:

“Дзякуючы Валянціне Васільеўне Лянцэвіч у мяне ёсць гэтыя сведкі.

Валянціна Васільеўна – чалавек, які зрабіў вялікі ўклад у Прылепскі краязнаўчы музей. Яна была адной з арганізатараў яго рэканструкцыі ў 2004 годзе. Дзякуючы яе ідэям і вялікай працы, ён дзейнічае і зараз. У музеі Валянціна Васільеўна працавала і кіравала сямнаццаць гадоў. Пры ёй у 2014 годзе ён атрымаў званне «Народнага музея».

Прылепскі край аб`ядноўваў вёскі паблізу, дзякуючы пабудаванай Свята-Георгіеўскай царкве, быў цэнтрам культуры ў 1783-1932 гадах. Пры царкве было царкоўна-прыходскае папячыцельства, штатнае народнае вучылішча, крэдытнае таварыства, грамадства цвярозасці.

А адкуль жа пайшла назва вёскі? Існуе дзве версіі. Згодна адной – назва ўтварылася ад прозвішча Прылепа. Згодна другой – ад пабудоў, якія нібы прыляпіліся да Замкавай гары”.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59