Родное, свое. Узнали, какие белорусские товары помогут согреться зимними вечерами
Набліжаюцца апошнія восеньскія выхадныя. А значыць — самы час падумаць пра тое, як зрабіць зімовыя вечары ўтульнымі і цёплымі. Сёння мы зазірнулі ў «Белмаркет» і паглядзелі, якія беларускія тавары дапамогуць сагрэцца гэтай зімой.
І перш за ўсё — у панчошны аддзел. Тут ужо з’явіліся навагоднія шкарпэткі ад беларускага вытворцы. Кошт — 3 рублі 99 капеек.

Не толькі прыемнай, але і карыснай у сезон прастуд будзе травяная гарбата. Ёсць з рамонкам, іван-чаем, чабором і не толькі.
На паліцах сустрэлі і прыгожы фітачай «Малінавы ранак». Так і напісана – зроблены з беларускіх траў. Кошт — 6 рублёў 42 капейкі.

Для тых, хто любіць напой пасытнейшы — кісель са смакам вішні. Пакецік 20 грамаў — 45 капеек. Калі дадаць да яго карыцу — будзе амаль глінтвейн. Сапраўдны зімовы пачастунак.

На суседніх полках заўважылі мёд. Кошт розны: ад 6 да 10 рублёў.

Трохі ніжэй — варэнні. Ёсць з персікам, малінай, журавінамі. Усё — беларускай вытворчасці.

Самыя нецярплівыя могуць сагравацца навагоднімі галаўнымі ўборамі — яны ўжо даўно прадаюцца ў магазінах. Кошт — 2 рублі 99 капеек.

А напаследак — у супермаркеце можна зварыць сабе кубачак цёплага і смачнага напою. Ад капучына да шакаладна-ягаднага рафа.
А вы адчуваеце набліжэнне зімы?