XXXIII День белорусской письменности пройдет в Костюковичах
Сярод асноўных тэм, якія лягуць у аснову будучага свята, — 85-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Год беларускай жанчыны, юбілеі літаратурных класікаў і абвешчаная пяцігодка якасці.
Касцюковіцкі раён па праву лічыцца радзімай такіх вядомых асоб, як Аркадзь Куляшоў, Алесь Пісьмянкоў і Іван Чыгрынаў. Наогул, гэтая мясцовасць падаравала нацыянальнай літаратуры цэлае сузор’е яркіх талентаў.
Упершыню свята адбылося ў 1994 годзе ў старажытным Полацку, на зямлі Францыска Скарыны. З таго часу гонар прымаць урачыстасці даставаўся амаль усім буйным гісторыка-культурным цэнтрам краіны: Тураву, Навагрудку, Нясвіжу, Оршы, Пінску, Заслаўю, Мсціславу, Міру, Камянцу, Паставам, Шклову, Барысаву, Смаргоні, Хойнікам, Ганцавічам, Глыбокаму, Быхаву, Шчучыну і Рагачову. У 2017-м, калі адзначалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, свята зноў вярнулася ў Полацк. А ў 2023 годзе XXX Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Гарадку — на радзіме Канстанціна Вераніцына, які напісаў славуту паэму «Тарас на Парнасе».
На гасцей і жыхароў сёлетняга свята чакае шырокая праграма, якая спалучае культурныя і дзелавыя мерапрыемствы. Галоўнай асаблівасцю стане павільён рэдкіх кніг — там плануецца сабраць самыя незвычайныя выданні з усёй дзяржавы: старадаўнія фаліянты, факсімільныя копіі, мініяцюрныя кніжачкі і іншыя каштоўнасці. Акрамя таго, будзе арганізаваны «пісьменніцкі кабінет», дзе пакажуць рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фотаздымкі і архіўныя дакументы літаратараў.
Тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцяной граматы — да сучасных рэалій» раскажа пра галоўныя этапы развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне. Таксама запланавана незвычайная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні „Пісьмянкоў луг“».
Па традыцыі, сваю працу разгорне Фестываль кнігі і прэсы, дзе прадставяць найлепшыя ўзоры сучаснага беларускага кнігавыдання, а таксама літаратурны і культурны патэнцыял усіх абласцей і Мінска.
Рекомендуем