Меню

Свой совет молодежи бабушка из Прилеп формулирует просто: не зазнаваться, дружить и держаться вместе

Свой совет молодежи бабушка из Прилеп формулирует просто: не зазнаваться, дружить и держаться вместе

Яўгеніі ДАНЧАНКА – 91 год. Яна памятае жыццё да і пасля Чарнобыля, працу ў калгасе і часы, калі, як кажа сама, «крошкамі дзяліліся». Сёння яна – самая старэйшая жыхарка вёскі Прылепы.

Сюды яна перасялілася разам з мужам Аляксандрам у 1991 годзе – пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пераехалі ўжо пенсіянерамі, але без справы не сядзелі: вялі ўласную гаспадарку, а ў сезон працавалі ў калгасе. У 2008-м муж пайшоў з жыцця, Яўгенія засталася адна.

Пачатак жыцця ў новай вёсцы быў няпросты. Большасць мясцовых прыняла іх добразычліва: дапамагалі, запрашалі ў госці. Але былі і тыя, хто баяўся. Як узгадвае Яўгенія, каля калодзежа людзі маглі нават адсунуць вядро, каб не «заразіцца».

Нягледзячы на цяжкасці, у жыцці знаходзілася месца і для творчасці. У вольны час яна пісала песні, выступала на раённых мерапрыемствах і займала прызавыя месцы.

– Цяжка было, але весела, – узгадвае яна.

Пра мінулае гаворыць з цеплынёй, а сучаснасць ацэньвае крытычна.

– Цяпер людзі ў сваіх каробках сядзяць і ў тэлефонах, – адзначае суразмоўніца.

Разам з тым прызнае: жыць стала зручней – у крамах ёсць усё, што трэба.

Самая вялікая гордасць Яўгеніі Пятроўны – яе дзеці: Толя, Сярожа і Клава.

– У мяне ўсе добрыя дзеці. З першага па дзясяты клас насілі пахвальныя граматы. Ніводнага дрэннага слова пра іх не чула, – кажа яна.

Яўгенія з мужам Аляксандрам

Сёння, калі кожны дзень даецца нялёгка, галоўнай радасцю для жанчыны застаюцца дзеці, унукі і праўнукі.

Пра людзей яна разважае з сумам:

– Сталі горшымі, ім толькі грошы патрэбны. Раней бядней жылі, але былі дружнейшыя, крошкамі дзяліліся.

На яе думку, самае галоўнае ў жыцці – здароўе і згода ў сям’і.

– Трэба, каб дзеці былі дружнымі і не забываліся пра бацькоў, – упэўнена Яўгенія Пятроўна.

Кацярына БАРОЎСКАЯ.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59