Ученикам Кленникской школы рассказали о подвиге Петра Куприянова

КЛЕННИК, Курганский сельсовет. Прадуктыўна прайшоў шосты школьны дзень для вучняў 5–9 класаў Кляннікскай школы. У музеі воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» для іх правялі экскурсію, прысвечаную жыццю і подзвігу героя Савецкага Саюза Пятра КУПРЫЯНАВА.

Пётр Купрыянаў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Жодзіне. Пачынаючы з мая 1943 года, быў сувязным, а затым кулямётчыкам партызанскага атрада «Радзіма» брыгады «Разгром». Адзін з яго подзвігаў у гэты перыяд: вывеў са строю тры паравозы, якія везлі на фронт склады з боепрыпасамі, танкамі і жывой сілай.

У ліпені 1944 года, калі Беларусь была вызвалена ад фашыстаў, Купрыянаў пайшоў на фронт добраахвотнікам. Быў яфрэйтарам, служыў разведчыкам 3-га батальёна 53-й мотастралковай брыгады 29-га танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У лістападзе 1944 года батальён, у якім служыў Пётр Купрыянаў, удзельнічаў у баях па ліквідацыі фашысцкай групоўкі ў Латвіі. 2 лістапада каля пасёлка Нікратцэ Кулдыгскага раёна наступаючыя падраздзяленні сутыкнуліся з сур’ёзным супраціўленнем. Паступіў загад знішчыць агнявыя кропкі праціўніка. Салдаты знішчылі два фашысцкіх кулямёта, але наступаць не маглі: не даваў кулямёт з дзота на вышыні. Нават набліжэнне да яго не ратавала: амбразура дзота была вузкая, і выбухі гранат, якія кідалі салдаты, былі безвыніковымі. Пётр Купрыянаў наблізіўся да дзота і схаваўся ў варонцы ад выбуху. Раптам баец падняўся, дабег да дзота і ўпаў грудзьмі на амбразуру. Байцы, якія бачылі подзвіг свайго баявога таварыша, кінуліся наперад і завалодалі вышынёй. Батальён працягваў выконваць баявую задачу.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм яфрэйтару Купрыянаву Пятру Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Купрыянаў навечна залічаны ў спісы стралковай роты палка, у якім служыў.

Яго імя значыцца ў спісе Герояў Савецкага Саюза на Паклоннай гары ў Маскве. У гонар героя названы вуліцы ў Мінску, Жодзіне, Смалявічах, Вілейцы, Слуцку і Полацку. У Жодзіне ёсць школа імя Пятра Купрыянава.

Па адной з версій, на жодзінскім мемарыяле, прысвечаным беларускай жанчыне-маці, патрыётцы Настассі Купрыянавай, пяцёра сыноў якой аддалі жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выява апошняга хлопца, які азірнуўся на матулю, адлюстроўвае менавіта Пятра Купрыянава.

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59