Международный день родного языка отмечается сегодня. Узнали, как этот праздник отметили кленнинские школьники

21 лютага адзначаецца міжнародны дзень беларуская мовы. Вучні Кляннікскай базавай школы успрымаюць гэты дзень як свята беларускага слова, свята іх ведаў, здольнасцей і крэатыўнасці.
Сумесна з бібілятэкарам Клянніцкай сельскай бібліятэкі-клуба Святланай Ляончык выкладчыкі школы падрыхтавалі для сваіх выхаванцаў пазакласнае мерапрыемства «Ведай мову сваю, беларус!».
Падчас свята нашы вучні пазнаёміліся з гісторыяй развіцця беларускай мовы, дэкламавалі вершы вядомых беларускіх паэтаў, адкрылі для сябе новыя, нязведаныя факты пра роднае слова, удзельнічалі ў віктарыне «Слова роднае – вечнасці след, — паведаміла нам настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Кнышава. — Вялікую цікавасць у вучняў выклікала кніжная выстава «Чытайце на роднай мове!», дзе былі прадстаўлены выданні беларускіх аўтараў.
Як лічыць наша суразмоўца, чытанне кніг беларускіх класікаў спрыяе фарміраванню моўнага пачуцця і глыбокага разумення сваёй культуры.
Шчырыя ўсмешкі на тварах вучняў, радасны настрой, крэатыўная атмасфера – усё гэта сведчыць аб тым, што свята ўдалося і гэты дзень сустрэчы з родным словам запомніцца ўсім надоўга”, -упэўнена настаўніца.
Нагадаем, што Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.