Роднае сваё. Завіталі ў Смалявіцкую кулінарыю за хлебам-цаглінкай і пачастункамі з дзяцінства
Кожная пятніца – роднае сваё. Сёння мы раскажам вам, дзе можна набыць самы смачны смалявіцкі хлеб-цаглінку і пачаставацца дэсертамі з дзяцінства.
Смалявіцкая кулінарыя вядомая кожнаму. Сюды прыязджаюць не толькі жыхары раёна, але і суседніх гарадоў.
Каб раніцай пакупнікі атрымалі свежую выпечку, кухары пачынаюць гатаваць яе яшчэ ўначы. У продажы есць хлеб шэры і белы, кошт — да дзвух рублёў.



Для салодкаежкаў тут таксама рай. Пачастункі з нашага дзяцінства — кошыкі, грыбкі, эклеры, пластовыя піражкі, булачкі. Кошт таксама невысокі.
Дарэчы, тут можна пачаставацца гарбатай і кавай, а таксама прыкупіць патрэбныя прадукты.
Знаходзіцца магазін па вуліцы Савецкай, насупраць «Беларусбанка». Калі вы тут яшчэ не былі — абавязкова завітайце, тут смачна, недорага і па-смалявіцку гасцінна.

Рекомендуем