Бульба-дэнс и белорусские сказки. Чем еще запомнится Неделя детской книги для смолевичских ребят?
СМАЛЯВІЧЫ. У дні вясновых канікул па ўсёй Беларусі праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі – свята дапытлівых дзяцей і дарослых, улюбёных у кнігу, свята вясёлых прыгод і новых літаратурных адкрыццяў.


Такое свята сення адбылося ў цэнтры культуры і народнай творчаці. Яно было прысвечана беларускім казкам. Падрыхтавалі святочнае мерапрыемства работнікі культуры і Смалявіцкай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча.



Разам з казачнымі героямі хлопчыкі і дзяўчаты адгадвалі беларускія казкі, танцавалі і спявалі, удзельнічалі ў гульнях, успаміналі беларускія словы.


Да таго ж святочны настрой у актавай зале дапамагалі ствараць узорны танцавальны калектыў “Ніка” Барсукоўскага сельскага дома культуры, узорны вакальны калектыў “Смолачкі” Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў, вучаніца Плісскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Караліна Саункіна і пераможца літаратурных конкурсаў, вучань сярэдняй школы №1 Ілля Саладухін.

На сцэне цэнтра культуры атрымалася сапраўднае свята, якое дазволіла юным жыхарам нашага горада больш даведацца пра беларусскія казкі, у якіх змешчана мудрасць народа, і якія чытаць адна асалода.
Юныя навдвальнікі бібліятэкі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Анастасіі Сігоевай, вучаніцы 1 класса сярэдняй школы № 3, спадабалася каза с казкі “Каза-манюка” і галоўны герой казкі “Камары і мядзведзь”.
А Дзіяне Кішчук, якая вучыцца ў 2 класе СШ №3, больш за ўсё спадабалася адгадваць загадкі і танцаваць.
Не абышлося ў гэты дзень без традыцыйнага фото, падчас якога ўсе ўдзельнікі казачанага мерапрыества прадэманстравалі свой святочны настрой.



Рекомендуем