Меню
ИП Саратов Александр Владимирович

Родное свое. Узнали легенды смолевичских дорог

Родное свое. Узнали легенды смолевичских дорог
Добавить в список предпочитаемых источников Google

Смалявіччына захоўвае нямала цікавых гісторый, і сёння мы раскажам пра паданні, звязаныя са смалявіцкімі дарогамі.

Пачнём з Кацярынінскага тракта. Мясцовыя называюць яго проста — «Кацярынка». Кажуць, па гэтай дарозе ехала сама Кацярына II. І з гэтай паездкай звязана шмат паданняў.

Вось — Рабы слуп. Вельмі даўно непадалёк ад гэтага месца праязджала імператрыца. І менавіта тут у яе карэты зламалася кола. Давялося манархіні прагуляцца ў ліпавым лесе, што рос побач. У памяць пра гэтую падзею на тым месцы паставілі чорна-белы вярстовы слуп, які людзі празвалі «рабы слуп».

Асаблівасць «КацярынкI» — бярозы ўздоўж дарогі. Але некоторые гісторыкі кажуць, што ніякай канкрэтнай дарогі і канкрэтных бяроз не было. Дарэчы, менавіта ад гэтага дрэва пайшлі чорна-белыя абмежавальныя слупкі.

Яшчэ адна легенда, звязаная з дарогай, жыве ў вёсцы Залатая Горка. Колісь тут праязджала царыца ў залатой карэце. Коні паняслі, карэта перакулілася і патанула ў балоце. Адсюль і назва вёскі.

А пра самую доўгую смалявіцкую вуліцу Савецкую кажуць так. У канцы 19 стагоддзя адзін кіраўнік выдаў указ: хто едзе на кірмаш у Смалявічы — павінен прывозіць з сабой камяні. Без камянёў не прапускалі. Так у горадзе з’явілася брукаваная дарога, кусочак якой і сёння захаваўся ў горадзе.

Вось такія гісторыі. А калі ведаеце свае легенды пра горад і раён — дзяліцеся з намі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59