Меню

Маленькие исследователи. Как прошла экскурсия на картофельное поле

СЛАБАДА, Озярыцка-Слабадскi сельсавет. Выхаванцы дзiцячага садка групы «Вясёлка» неаднойчы назiралi за наваколлем. Выхавацелі вучаць дашкалят назіраць i праяўляць кемлівасць.

Так выхавацель Ларыса Савіцкая з дзецьмі ладзілі экскурсію на бульбяное поле: назіралі за пасадкай ангароднiны,за першымі зялёнымі кусцікамі, зачароўваліся квеценню беларускага хлеба. Выхаванцам было цікава, як працуе будьбаўборачны камбайн, нават ураджай дапамагалі збіраць восенню.




Ураджай удаўся багаты, пагэтаму рашылі, што поле бульбяное будзе адпачываць да самай вясны.

–– Але апошняя экскурсія здзівіла і ўразіла дашкалят, –– расказвае выхавацель. –– Поле пакрылася сакавітым зялёным дыванком! Гэта ж пшанічка ўзышла!

Дзеці з цікавасцю разглядалі маладыя парасткі, разважалі пра будучы хлебны каравай. Дзякуй табе цуда-поле!

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59