«Чытаем па-беларуску». Смолевичане присоединяются к акции ко Дню белорусской письменности

СМАЛЯВІЧЫ. Напярэдадні свята беларускага пісьменства, якое распачнецца 6 верасня ў Лідзе, на інфармацыйнай прасторы Беларусі разгарнулась акцыя “Чытаем по-беларуску”. “Край Смалявіцкі” таксама далучыўся да рэспубліканскага флэшмобу.
Мы вырашылі прачытаць фрагмент з трылогіі “На ростанях” Якуба Коласа. І невыпадкова.
У 1906-м годдзе настаўнік Канстанцін Міцкевіч, якому лёсам было наканавана стаць народным паэтам Беларусі, выкладаў у Верхменскай школе. Пра гэта ен піша ў сваім знакамітым творы.
Мы знашлі ў кнізе месца, дзе герой кнігі настаўнік Лабановіч прыязджае ў Смалявічы, а адтуль накіроўваецца ў Верхмень ( у Коласа-Верхань).

У той час у Верхмені працавала народнае вучылішча, пазней яно было рэарганізавана ў школу. Таго будынка ў Верхмені ўжо няма, а вось назва школы захавалася. Зараз Верхменскаяш школа знаходзіцца ў суседнім Алесіне. У яе будынку размясціўся музей Якуба Коласа.
Пра тое, якімі ўбачыў станцыю ў Смалявічах і дарогу да Верхмені класік беларускай літаратуры Якуб Колас, даведаецеся з нашага роліку.
Чытае выпускніца 5-й смалявіцкай школы Елізавета Галкоўская.
Падтрымайце акцыю і вы! Дасылайце вашы ролікі ў наш чат-бот http://t.me/smolewood_bot
Рекомендуем

