Меню

Юные творцы рисуют свой мир

АЗЯРЫЦКАЯ СЛАБАДА, Азярыцка-Слабадскі сельсавет. Цікавы і насамрэч яскравы досвед атрымліваюць у летнія дні выхаванцы Азярыцкаслабадскога дзіцячага садка. Выхавацелька Вольга Макейчык развівае творчыя здольнасці малых на свежым паветры.

Вось так выглядае маляванне на стрэтч-плёнцы

– Мастацкая дзейнасць на адкрытым паветры дазваляе ўнесці ў заняткі  нязвыклыя прадметы і матэрыялы, – расказвае загадчык дзіцячай дашкольнай установы Алена Гарадзецкая. – Дзеці малююць пяском і манная крупой, палачкай па пяску, робяць пячаткі з лісця і траў, малююць  вадой па сухім асфальце, з дапамогай пульверызатара робяць малюнкі кветак па шаблонах. Але найбольшую цікавасць у нашых выхаванцаў выклікае маляванне на стрэтч-плёнцы. Мы лічым, што  кожнае дзіця ў душы – мастак, скульптар, музыкант. І галоўная задача дарослага – стварыць умовы для раскрыцця талентаў маленькіх творцаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59