Меню

Арифметика добра. Узнали, почему прилепчанин уже 10 лет ухаживает за кладбищем

Арифметика добра. Узнали, почему прилепчанин уже 10 лет ухаживает за кладбищем

Раніца Сяргея МАНУЛЕВІЧА пачынаецца ціха і спакойна. Ён робіць зарадку, а потым, узяўшы кубак гарбаты, сядае за стол з камення. Перад ім – невялікая кармушка, зробленая ўласнымі рукамі. Сюды штодня прылятаюць птушкі, падбягаюць вавёркі. Мужчына назірае за імі і знаходзіць у гэтых простых хвілінах нешта важнае.Менавіта з такіх ранкаў і пачынаецца яго формула жыцця: тварыць дабро.

Ужо больш за дзесяць гадоў Сяргей займаецца добраўпарадкаваннем могілак. За гэты час ён дагледзеў каля пятнаццаці пахаванняў.

Майстар укладвае плітку, устанаўлівае агароджы, робіць сталы і лавачкі, засыпае тэрыторыю крошкай – так стварае акуратныя, дагледжаныя месцы памяці.

Пачалося ўсё з уласнага двара. Калі людзі ўбачылі, як з густам ён упарадкоўвае тэрыторыю каля дома, сталі звяртацца па дапамогу.

Для Сяргея гэта не проста работа. Хутчэй – творчасць, душэўны парыў і спосаб выказаць павагу да памяці. Ён не бярэ заказы ў звыклым разуменні – дапамагае пераважна знаёмым. Пра кошт ніколі не гаворыць.

– Кожны дае столькі, колькі можа, – тлумачыць Сяргей.

Нярэдка яго работа застаецца аплачанай толькі шчырым «дзякуй», але, як прызнаецца сам майстар, гэта часам каштуе значна больш за грошы.

Але галоўная ўзнагарода для мужчыны – не матэрыяльная.

– Самая вялікая плата для мяне, калі ў людзей гарыць у душы агонь падзякі, – тлумачыць субяседнік.

Сяргей Манулевіч імкнецца пражыць жыццё паўнавартасна, напаўняючы яго дабром і ўдзячнасцю. Такая яна, яго формула жыцця, у  якім ёсць клопат пра многіх, і ў тым ліку пра тых,  хто ўжо не можа аддзячыць.

Кацярына БАРОЎСКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59