Меню

Пятніца — час для рубрыкі #РоднаеСваё!

Пятніца — час для рубрыкі #РоднаеСваё!

Сёння мы шукаем смалявіцкія прысмакі на паліцах мясцовых супермаркетаў.

Што ў кошыку?

Сокі «Добрый» і Rich, якія разліваюць менавіта ў нас, на прадпрыемстве «Вланпак». Свежая малочка ад «Смалявічы Малако» і чыпсы «Анега» з Зялёнага Бору. Тут жа «Пятруха» і духмяны хлеб ад нашага хлебазавода.

На жаль, не знайшлі сёння смалявіцкай зеляніны, хоць яе таксама вырошчваюць у цяпліцах нашага раёна. Будзем шукаць наступным разам!

А што любіце вы?

Вось такі ў нас сёння атрымаўся кошык #РоднаеСваё.

Можа, мы штосьці прапусцілі? Падзяліцеся, якія яшчэ смалявіцкія прадукты варта пашукаць у крамах.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59