Меню

«Ведай мову сваю, беларус!»: у Кленніку адзначылі Дзень роднай мовы

«Ведай мову сваю, беларус!»: у Кленніку адзначылі Дзень роднай мовы

21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні святочнай даты ў Кляннікскай базавай школе сумесна з сельскай бібліятэкай для вучняў 3-9 класаў арганізавалі інтэрактыўны часопіс «Ведай мову сваю, беларус!».

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі разважалі над тым, што можа дазволіць нам, беларусам, захаваць нашу мову для будучых пакаленняў, удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне, дэкламавалі верш К. Цвіркі «У кнігарні», а таксама пазнаёміліся з выставай «Чытайце на беларускай мове».

— Шчырыя ўсмешкі на тварах вучняў, радасны настрой, крэатыўная атмасфера — усё гэта сведчыць аб тым, што свята ўдалося і гэты дзень сустрэчы з родным словам запомніцца ўсім надоўга, — расказала арганізатар сустрэчы выкладчыца беларускай мовы Наталля Кнышава.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59