Меню

Женский код. Учитель-математик из Кленника отмечает 80-летний юбилей

Женский код. Учитель-математик из Кленника отмечает 80-летний юбилей

Настаўнік – не праца, а талент, прызванне… Гэтыя словы пра нашых педагогаў, якія аддалі школе ўсё сваё жыццё, якія яшчэ нядаўна кожную раніцу спяшаліся на ўрокі, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

80-гадовы юбілей адзначае Ганна Станіславаўна Багдзевіч. Нарадзілася яна на Гродзеншчыне 10 красавіка 1946 года ў вялікай сялянскай сям’і. Маладзенькай дзевятнаццацігадовай дзяўчынай увайшла яна ў клас да сваіх першых вучняў пасля заканчэння педкласа ў горадзе Гродна. У 1970 годзе скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, а з 1973-га пачала сваю настаўніцкую дзейнасць у Клянніцкай школе. Спачатку выкладала матэматыку, потым была завучам, затым стала зноў настаўніцай, а з 1989 па 2001 год займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце.

Разам з мужам Даніацыям Францавічам выхавалі трох дачок. Дзве з іх сталі медыкамі, а старэйшая – Людміла – абрала прафесію маці і цяпер працуе на Вілейшчыне.

Ганна Станіславаўна заўсёды здзіўляла ўменнем усё рабіць своечасова: спраўлялася са сваімі справамі і дапамагала калегам.

І зараз багатым педагагічным і жыццёвым вопытам яна шчыра дзеліцца з аднадумцамі. Ганна Станіславаўна – чалавек, якому наканавана лёсам быць педагогам, каб пакінуць добры след у жыцці сваіх вучняў і калег-настаўнікаў. Хочацца пажадаць Ганне Станіславаўне моцнага здароўя, цудоўнага настрою, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах, сапраўднага шчасця.

Аліна САНЬКО

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59