Меню

Родное свое. Рассказываем, сколько стоят сезонные овощи в Смолевичах

Родное свое. Рассказываем, сколько стоят сезонные овощи в Смолевичах
Добавить в список предпочитаемых источников Google

Кожная пятніца — роднае сваё.

Сезон кірмашоў зараз у разгары, і сёння мы вырашылі зазірнуць у раён Юга-Запад, каб даведацца, па чым тут прадаюць агародніну.


З самай раніцы ў цэнтры стаяць тры палаткі. Двое прадаўцоў прыехалі спецыяльна да выхадных на кірмаш з Палесся, адна палатка — стацыянарная.

Што па цэнах?

Перац — 3–3,5 рубля, ёсць і па 2.
Памідоры — 3 рублі.
Востры перац — 5 рублёў.

Баклажаны — 3 рублі.
Цыбуля — 1,50.
Кабачок — 2 рублі.

Капуста – 1 рубль
Пекінская капуста — 2,50.
Яблыкі — па 2 рублі.

На кірмашы знайшлі журавіны — кошт 12 рублёў за кілаграм.

Астатнія пазіцыі: перац — 2,50–3, цыбуля — 1,5, агуркі — 6, памідоры — 3, каляровая капуста — 5, востры перац — 6, бульба — па рублі.

У палатцы, якая стаіць тут заўсёды, можна набыць памідоры па 2,50, бурак за 1,50.

Нагадваем, што зараз сельскагаспадарчыя кірмашы праходзяць кожныя выхадныя на пляцоўцы каля рынка. Прыязджайце, выбірайце і смакуйце роднае сваё!

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59