Меню

Дэпутат звярнулася да жанчын

Дэпутат звярнулася да жанчын

Дарагія чароўныя беларусачкі!

Шчыра віншую вас з нашым цудоўным вясновым святам – 8 Сакавіка, якое ў гэтым годзе мае асобае значэнне, таму што гэта Год беларускай жанчыны. З прыходам гэтага дня абуджаецца не толькі прырода, але і прачынаюцца самыя лепшыя чалавечыя пачуцці, а ў паветры лунае неверагодны пах кветак. І ўсе яны прызначаны вам, нашым мудрым, ласкавым матулям, каханым, самым прыгожым і непаўторным жанчынам, прадстаўніцам усіх узростаў і прафесій. Беларуская жанчына – гэта сімвал не толькі славянскай прыгажосці, але і таленту, надзейнасці, пачуцця гонару, сілы духу.

Паважаныя мае суайчынніцы, прадаўжальніцы роду беларускага, жадаю вам моцнага здароўя, кахання, павагі, пяшчоты, ласкі, душэўнай цеплыні і толькі блакітнага мірнага неба над нашай Радзімай! Са святам!

Таццяна ЛАЎРЫНОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59