Меню

Беларускую хатку стваралі для “Спадчыны”

Беларускую хатку стваралі для “Спадчыны”

ЗЯЛЁНЫ БОР, Зеленаборскі сельсавет. “Беларуская хатка” – музей традыцыйнага побыту беларусаў – першапачаткова ствараўся незалежна ад школьнага. Аб’ядналіся яны пазней, – паведаміла нам яго заснавальніца Алена Стэфанговіч.

“У 1996 годзе, калі дзяцей у садку стала менш, у нас з’явілася свабоднае памяшканне. У той час я працавала там метадыстам, вяла гурток “Спадчына”, і мне прыйшла ідэя заснаваць “Беларускую хатку”. Першапачаткова я не ставіла мэтай ствараць музей. Хацелася пазнаёміць дзяцей з беларускімі звычаямі. На Масленіцу мы пяклі бліны, святкавалі Багач і Сарокі, калядавалі. Ніводнае свята народнага абрадавага календара не прапусцілі. Канечне, абставіць хатку хацелася ў адпаведнасці з традыцыйным бытам. Насустрач нам пайшлі мясцовыя жыхары і бацькі дзяцей. Знаёмыя прыводзілі ў парадак гарышча бацькоўскіх хат і неслі мне сіта, збаны і іншыя прылады. Усе вышываныя посцілкі і абрусы тут – сапраўдныя. Яны былі ва ўжытку нашых землякоў. Ёсць у нас і калаўрот, і маслабойка, і цудоўны куфэрак. Пасядзіш на ім, загадаеш жаданне – і мы верым, што яно абавязкова здзейсніцца”.

А шматлікія зробленыя з густам жбанкі, саламяныя лялькі набывала ў сувенірных крамах.

“Дзякуй мужу, які няблага зарабляў, а таму быў спонсарам такіх экспанатаў”, – смяецца жанчына.

Але вялікую частку традыцыйных вырабаў стваралі самі педагогі. Шмат з іх захавалася і дагэтуль.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59