Выпускники 1991 года написали нам о своем классном руководителе
Мы, выпускнікі 1991 года, з цеплынёй і павагай успамінаем нашага класнага кіраўніка Клаўдзію Фёдараўну Макаўчык, якая з 1979 года па 2017-ты працавала ў першай смалявіцкай школе.
Яна не толькі вучыла нас рускай мове, але і выхоўвала любоў да ведаў, павагу да людзей і высокія маральныя каштоўнасці.
Клаўдзія Фёдараўна нарадзілася 10 студзеня 1950 года ў Мядзельскім раёне. Яе маці, заслужаная настаўніца БССР, была для яе прыкладам самаадданасці і любові да прафесіі. Скончыўшы школу з сярэбраным медалём, яна паступіла на філалагічны факультэт БДУ, таксама навучалася ў Варшаўскім універсітэце і прадстаўляла Беларускую ССР на ўсесаюзных мерапрыемствах.
Працуючы ў нашай школе, Клаўдзія Фёдараўна аддалася выхаванню пакаленняў вучняў. Яе ўрокі вылучаліся дакладнасцю, глыбінёй і творчым падыходам. Многія з нас сталі педагогамі і працягваюць яе справу.
18 чэрвеня 2025 года Клаўдзія Фёдараўна пайшла з жыцця. Месяцам раней не стала яе мужа – Леаніда Лук’янавіча.
Нашаму выпуску 1991 года сёлета ўжо 35 гадоў, і гэта першы год, калі былыя вучні будуць сустракацца без свайго класнага кіраўніка. Але мы заўсёды будзем памятаць яе дабрыню, інтэлігентнасць і вялікую любоў да дзяцей і адукацыі.

Памяць пра Клаўдзію Фёдараўну будзе жыць у нашых сэрцах і ў тым, чаму яна нас навучыла.
Былыя вучні 11 «В» класа, выпуск 1991 года.
Рекомендуем