Меню

“Бульбяны бум”. Ці як святкавалі свята бульбы выхаванцы аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра

“Бульбяны бум”. Ці як святкавалі свята бульбы выхаванцы аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра

СМАЛЯВІЧЫ. Свята бульбы прайшло ў адзяленнi сацыяльнай рэабiлiтыцыi, абiлiтацыi iнвалiдаў, забеспячэнне дзённага знаходжання для пажылых людзей, прысвечанае “другому хлебу” беларусаў, якое зладзілі спецыялiсты адзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На пачатку свята пад вясёлую музыку спецыялiсты павіталі гасцей свята, пажадалі дабрыні, бадзёрага настрою, ветлівых усмешак. Гульні, танцы, жарты і загадкі — усе забавы толькі аб бульбе!Сваю сілу, спрыт, хуткасць прысутным давялося прадэманстраваць у гульнёвай праграме “Бульбяны бум.”

А якое ж свята без бульбяных страваў!?! Намаганнямі бацькоў быў накрыты стол з мноствам разнастайных страў з бульбы, якія можна было пакаштаваць і ацаніць. Сапраўды, бульба смачная ў любым выглядзе – смажаная, вараная, запечаная ў попеле, а якія апетытныя дранікі і бабка! На мангале маладыя людзі пасмажылі сала і каўбаскі да гарачанькай бульбачкі! Адным словам прыгатавалі – смакату!

Свята прайшло весела і захапляльна, нават, надвор’е не  сапсавала настрой прысутных.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59