Меню

Техасцы и фениксы. Фермер из Усяжки третий год разводит перепелок

Техасцы и фениксы. Фермер из Усяжки третий год разводит перепелок

Эдуард ШАМБАГУЛАЎ – пенсіянер з Усяжкі, які ўжо трэці год займаецца вырошчваннем перапёлак. Сёння ў яго гаспадарцы каля 200 птушак, і гэта толькі пачатак.

Такая цікавая ідэя прыйшла ад яго дачкі. Жанчына прапанавала паспрабаваць, і Эдуард згадзіўся. З таго часу невялікае хобі перарасло ў сапраўдную справу, якая прыносіць не толькі задавальненне, але і даход.

Мяса і яйкі

У яго гаспадарцы разводзяць дзве пароды птушак – тэхаскую і залатога фенікса. Рацыён перапёлак збалансаваны: молатае зерне, сера, марская ракушка і спецыяльныя вітаміны. Кормяць іх два разы на дзень: за суткі выходзіць каля 20 літраў корму і ўдвая больш вады.

Прадукцыю – мяса і яйкі – Эдуард прадае як мінскім жыхарам, так і вяскоўцам. Паступова фарміруецца кола пастаянных кліентаў.

Дзень фермера

Дзень гаспадара пачынаецца рана і па-сучаснаму:

– Я прачынаюся, кажу: “Аліса, уключы музыку”, крыху паваляюся яшчэ на ложку, а потым іду карміць сваіх птушак, – расказвае ён.

Эдуард таксама адзначае, што перапяліныя яйкі захоўваюцца ў два разы даўжэй за курыныя. А сам ён любіць гатаваць булён з перапёлак і салату з яек з цыбуляй, марской капустай і маянэзам.

Лёгкае і складанае

Любімая частка працы – кармленне птушак. Гэта дазваляе адчуваць сувязь з гаспадаркай. А вось найменш прыемная частка – прыборка.

Самым складаным выпрабаваннем стала барацьба з пацукамі, якія знішчалі гаспадарку. Праблему ўдалося вырашыць, але яна запатрабавала часу і намаганняў.

Дапамагаюць Эдуарду дачка і зяць. Разам яны развіваюць гаспадарку і строяць планы на будучыню. Галоўная мэта – да канца лета павялічыць пагалоўе да 1000 перапёлак.

Кацярына БАРОЎСКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59