Узнали, какие два писателя прославили деревню Курганского сельсовета

АЛЕСИНО, КЛЕННИК, Курганский сельсовет. Напярэдадні свята беларускага пісьменства, якое з 6 па 7 верасня адбудзецца ў Лідзе, мы прыгадваем літаратурныя здабыткі Смалявіччыны. І так сталася, што менавіта з населенымі пунктамі Курганскага сельсавета звязана жыццё двух майстраў слова, якімі ганарыцца наш раён.
У 1906 годзе працаваць настаўнікам у Верхменскую школу прыехаў Канстанцін Міцкевіч, якому лёсам было наканавана стаць народным паэтам Беларусі Якубам Коласам. У аўтабіяграфічнай трылогіі «На ростанях» ёсць фрагмент, дзе настаўнік Лабановіч (яго прататыпам быў сам Колас) прыязджае на чыгуначную станцыю ў Смалявічах, а адтуль накіроўваецца ў Верхмень (у кнізе – Верхань). Колас падрабязна апісвае свой шлях ад Смалявічаў да новага месца працы. А яшчэ ёсць меркаванне, што напісаны ў гэты перыяд верш «Ручай» прысвечаны менавіта тумельскай крыніцы, якая і зараз прываблівае жыхароў і гасцей раёна.
А ў Клянніку нарадзіўся, вырас і настаўнічаў у мясцовай школе яшчэ адзін таленавіты беларускі творца – пісьменнік Мікола Нікановіч.

Ён шмат друкаваўся ў газетах і часопісах, а ў 1923 годзе стаў удзельнікам аб’яднання «Маладняк», у 1928 годзе перабраўся ў Мінск, дзе ўладкаваўся стылістам у рэдакцыю газеты «Чырвоная змена». На жаль, у 1933-м яго рэпрэсавалі. У высылцы наш зямляк працаваў у рэдакцыях мясцовых газет. У 1942 годзе Міколу прызвалі ў армію, а ў кастрычніку 1944-га, падчас баёў у Чэхаславакіі, ён прапаў без вестак.
Мікола Нікановіч рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 24 жніўня 1956 года.
Ён з’яўляецца аўтарам апавяданняў «Золак», «Радасць», «Крык працы», «Вясновы прамень», «Летнім днём», «Светлая даль» і інш.
У музеі Клянніцкай школы ёсць асобны стэнд, прысвечаны беларускаму празаіку і былому настаўніку.
Рекомендуем
