Оберег или декор? Кленникским школьникам рассказали о рушниках
КЛЕННИК, Курганский сельсовет. Пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае беларускім народным традыцыям, правялі ў шосты школьны дзень у Кляннікскай базавай школе.

Называлася яно “Ручнік як лёс”. Вучні даведаліся пра абрадавыя функцыі гэтага прадмета быту, які суправаджаў нашых продкаў на працягу жыцця: ад нараджэння да скону. Паводле некаторых даследаванняў, ручнік успрымаўся як сцежка, па якой чалавечая душа магла падняцца на неба або спусціцца з яго. Падарожныя ручнікі людзі бралі ў дарогу, з велікоднымі – хадзілі і ходзяць у царкву на галоўнае хрысціянскае свята.
Даследчыкі шмат увагі надаюць вывучэнню арнаментаў ручнікоў і налічваюць каля 200 іх разнастайнасцяў.
Рекомендуем