Как выглядели старинные предметы быта? Можно узнать в Прилепском музее
ПРЫЛЕПЫ, Азярыцка-Слабадскі сельсавет. У Прылепскім краязнаўчым музеі прайшла першая прэзентацыя экспазіцыі “Бабін кут”. Юныя экскурсаводы з трэцяга, чацвёртага і пятага класаў пад кіраўніцтвам Святланы Магілеўчык правялі экскурсію, дзе расказвалі пра прылады працы, якімі карысталіся нашы бабулі. А гэта: дзяжа-хлебніца, дзяжа-блінніца, лапата-хлебніца. Самі назвы кажуць, як іх выкарыстоўвалі.
Было яшчэ шмат чаго цікавага: берасцянка, якая зроблена с кары бярозы, на першы погляд – нічога асаблівага. Але продкі былі мудрымі: у берасцянцы доўга не скісала малако. Яе можна параўнаць з халадзільнікам. Ці кадоўб для сыпучых прадуктаў: мукі, зерня, круп. Горшчык для прыгатавання смачных спраў, жураўль для таго, каб памешваць кісель, бязмен для вызначэння вагі прадуктаў, сіта, маслабойка, тарка, сякач, чапяла, збаны. Ступа для прыгатавання розных прыпраў і круп. Качарга для выграбання вуголля з печы. І шмат яшчэ чаго можна пабачыць у Прылепскім музеі. Экспазіцыя “Бабін кут” знаёміць наведвальнікаў з рознымі прадметамі побыту нашых продкаў. Ці не жадаеце туды завітаць?